Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча

Зміцер Дрозд | 2018
978-609-9592-62-6
Магазин «Академическая книга», 220012, г. Минск, пр-т Независимости, 72, г. Минск, Республика Беларусь.
E-mail: akademkniga@tut.by; akademknigaminsk@mail.ru .
Сайт: www.akademkniga.by
Тел/Факс: +375 (17) 292-00-52, 292-46-52, 292-50-43.
Skype: akademknigaminsk
У автора. Заявки: dmitriy_drozd@hotmail.com

Кніга «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча» прысвечана 210-годдзю беларускага
класіка і змяшчае новыя і малавядомыя факты з яго біяграфіі, а таксама звесткі пра
яго родных і блізкіх ды іх час. Але гэта і кніга пра Беларусь — пра нашу гісторыю,
напісаная беларусам для беларусаў.
Кніга ўводзіць у навуковы зварот дзясяткі новых фактаў і дакументаў з жы-
цця «самага вывучанага беларускага класіка», шмат з іх (з архіваў Беларусі,
Польшчы, Літвы і Расіі) апублікаваныя ў «Таямніцах» упершыню. Аўтар руйнуе
многія міфы, створаныя яшчэ пад уплывам савецкай ідэалогіі. Аспрэчвае ці ўда-
кладняе звесткі, якія ўжо трапілі ў энцыклапедыі і падручнікі. Значна пашырае геаг-
рафію, звязаную з сям'ёй Марцінкевічаў: Вільня, Глуск, Слуцк, Слонім… Чытач
«Таямніц…» атрымае адказы на пытанні, якія стагоддзе не мелі адказаў. Ці быў
Марцінкевіч «Дуніным»? Ці былі яго продкі датчанамі? Ці можна верыць ягонаму і
ўвогуле любому дваранскаму радаводу? Як, калі і за што ён трапляў у Мінскі ту-
рэмны замак? Ці падрабляў Дунін-Марцінкевіч каралеўскія граматы? Ці выкрадаў
ён сваю няпоўнагадовую нявесту? Кім прыходзіліся Марцінкевічы мітрапаліту ўсіх
рымска-каталіцкіх цэркваў у Расіі С. Богушу-Сестранцэвічу? Ці быў Вінцэнт з
дзяцінства сіратой? Ці былі Марцінкевічы беднымі? Дзе, калі памерлі і пахаваны
яго маці і самая вядомая дачка Каміла? Ці магчымы адкрыцці ў біяграфіях такіх зо-
рак беларускага нацыянальнага Алімпа, як В. Дунін-Марцінкевіч, А. Міцкевіч, Т.
Рэйтан, Т. Касцюшка і інш. Што такое цяжар канчатковай вывучанасці?.. Адказы на
гэтыя пытанні, а таксама новыя факты і дакументы ствараюць зусім новы, значна
больш сучасны, цікавы і аб'ектыўны вобраз В. Дуніна-Марцінкевіча.
Кніга разлічаная на прафесійных гісторыкаў, літаратуразнаўцаў, выкладчы-
каў беларускай літаратуры і гісторыі, а таксама на шырокае кола чытачоў.