У сваёй кнізе аўтарка падае абагульнены досвед працы з дзіцячым ансамблем «Калыханка». Л. Рыжкова паказвае, якім чынам можна далучыць дзяцей да народных слыхавых спеваў, раскрывае пытанне методыкі, у аснове якой ляжыць сістэма К. Станіслаўскага. Праз гульні, казкі, народныя забавы і святы яе навучэнцы прыходзяць да разумення песенных вобразаў, абрадаў, побыту, узаемаадносінаў продкаў і становяцца часткай традыцыйнай беларускай культуры. Адрасуецца кіраўнікам дзіцячых фальклорных калектываў, супрацоўнікам устаноў культуры і адукацыі, а таксама ўсім, хто цікавіцца народнымі спевамі і традыцыйнай культурай.