Час пасля саюза

Зоя Доля, 2018 |
978-985-7199-11-2
oz.by

Кніга прозы "Час пасля Саюза" адрасавана чытачу няўрымсліваму, чытачу-шукальніку.

Аповесць "Гамарджоба Грузія!"

Прыгоды беларускай сямейнай пары ў Грузіі, іх знаёмства з горадам Батумі і яго каларытнымі насельнікамі. Калейдаскоп здарэнняў: палкоўнік грузінскай міліцыі, што "загрымеў" у таксісты, новы горад без людзей, жаночае каварства, бляск турыстычнай вітрыны і няпростае жыццё батумцаў, грузінскія суседзі, якія не пакінуць у бядзе.

Фельетон "Крапіўніцкі ў судзе" пра кантракную сістэму ў Беларусі. Маладому супрацоўніку прадпрыемства "Гаршкі і талеркі" Івану Крапіўніцкаму не выплацілі заробак і патрабуюць, каб ён працаваў да сканчэння кантракта, але задарма. Спачатку ён наіўна верыць у справядлівасць, аднак хутка разумее, што для дырэктара самадура Тупіцына закон, што дышла, як павярнуў так і выйшла, тое ж адбываецца і ў судзе, куды Іван пайшоў шукаць праўду. Вольналюбівы дух прачынаецца ў Крапіўніцкім і ён дае адпор дырэктару і кодле яго памагатых.

Апавяданне "На курсах нямецкай з праграмістамі"

Вы пазнаёміцеся з айцішнікамі-мінчанамі, правінцыяламі і замежнікам з Нідэрландаў, якіх лёс выпадкова звёў на курсах нямецкай, ды адносіны між імі напаляюцца, выбухаюць спрэчкі з непаразуменнямі адносна поглядаў на жыццё і беларускую мову.

Апавяданне "Эмацыйная закрытасць" пра сучасных маладых людей, што любяць гуляцца ў маўклівасць і некантакнасць, ды гэта толькі маскіроўка, бо не хочуць вытрачаць энергію на іншых, а насамрэч, калі ім трэба пераўвасобіцца для асабістых мэтаў, яны раптоўна робяцца гаваркімі, дасціпнымі і пранырлівымі!