• Акадэмкніга, пр-т Незалежнасці, 72 • Беларуская кнігарня на Начным кніжным кірмашы • Кнігарня Рамана Цымберава "Кнігер" у ГЦ "Купалаўскі" • Кнігарня "ЛогвінаЎ"
Вернэр Аспенстрэм (1918-1997) – адзін з выбітных шведскіх паэтаў ХХ ст. Яго творы ставяць у шэраг з творчасцю шведскіх нобелеўскіх лаўрэатаў Тумаса Транстромера і Хары Марцінсана.
Ён быў сябрам Шведскай акадэміі, адзначаны многімі літаратурнымі прэміямі, а ў 1999 годзе ў Швецыі была заснаваная прэмія імя Аспенстрэма.
Вершы Аспенстрэма паказваюць шматслойнасць жыцця. Аўтар прыводзіць нечаканыя і трапныя вобразы, схіляе чытача да назірання і роздумаў, захапляецца прыродай і краявідамі дзяцінства.
Алеся Башарымава, дзякуючы якой вершы Аспенстрэма загучалі па-беларуску, вядомая перакладамі шведскай літаратуры: паэзіі Дана Андэрсана, Эдыт Сёдэргран, Тумаса Транстромера, аповесцей Тувэ Янсан пра мумітроляў, кніг Астрыд Ліндгрэн пра Карлсана, шэрагу шведскіх кніг-карцінак ды народных казак.